.... Добрыя пляцоўкі для аўтаспыну і багатыя сьметніцы / некамерцыйныя, DIY-ныя і проста танныя месцы/ пустыя дамы, што чакаюць, пакуль ты іх заскватуеш, зладзіш рэйв ці проста прыйдзеш пераначаваць, калі больш ня будзе куды ісьці (не забудзьцся ўключыць апісаньні жыльёвых (?) ўмоваў, інфу пра суседзяў і г.д.) / адкрытыя дахі, каб сустрэць сьвітанак і небясьпечныя месцы, дзе можна сустрэць кантралёраў / файныя роварысцкія маршруты і патаемныя скарбы горада....
Гэта прыблізны, але ня поўны сьпіс таго, што можа быць замапавана. Не саромся, дадавай новыя аб'екты, дзяліся ідэямі! Але, калі ласка, выкарыстоўвай адрозныя колеры маркераў для розных катэгорыяў!
Калі хочаш прыняць удзел у распрацоўцы легенды, далучайся да групы:
maps4living @ googlegroups.com
Мапа зьяўляецца адкрытай для рэдагаваньня. Акрамя проста аб'ектаў, можна дадаваць маршруты, аўдыё і выявы. Таксама варта памятаць, што крута ня толькі браць, але дзяліцца і
даваць. Калі маеш што-небудзь, чаго не шкада для іншых (як матэрыяльнае, так і не), ці ведаеш, што камусьці патрэбная дапамога – зьмясьці гэта на мапе! Па меры таго, як мапа будзе расьці, трэба будзе прыдумаць, як падзяліць яе на некалькі асобных мапаў, каб пры гэтым ня страціць
сувязі і кантэкст. Але пакуль давайце хаця б пачнем)
PS – пакуль прадстаўляем вашае ўвагі толькі мапа Менску, але мы вельмі чакаем мапы і іншых гарадоў. Калі вы хочаце, каб праект мапы вашага горада зьявіўся на сайце, пішыце на yesfuture [at] gmail.com
Рэдагаваць мапу:
Пачатак легенды:
Жоўты - для сэкандаў
No comments:
Post a Comment